Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Нямізе ў Менску здарыўся пажар. Узгараньне адбылося ў кабэльным калектары

  • БелаПАН

Фота: Твітэр МНС

Фота: Твітэр МНС

На вуліцы Няміга ў Менску ў кабэльным калектары ўвечары 17 сакавіка здарыўся пажар. Паводле інфармацыі відавочцаў, на месца прыбыла вялікая колькасьць спэцтэхнікі МНС.

«На месца прыбылі ўсе неабходныя службы. Пагрозы людзям няма. Тушым!» — паведамляе Менскае гарадзкое ўпраўленьне МНС у «Твітэры».

Правяраюцца люкі калектара пры дапамозе цеплавізара, каб даведацца тэмпэратуру і вызначыць ачагі ўзгараньня.

Да 21.50 пажар удалося лякалізаваць. «Выдаляем дым для таго, каб прайсьці ўнутар калектара», — паведамляюць супрацоўнікі МНС.

Пажар у кабэльным калектары на Нямізе здараецца не ўпершыню. Падобнае адбылося 4 сьнежня 2015 года, калі ў кабэльным калектары «Няміга» (шырыня 1,7 м, даўжыня 1.700 м) загарэлася ізаляцыя сілавых кабэляў. Пацярпелых не было.

Тады ў выніку пажару было пашкоджана 15 мэтраў кабэляў. Паводле інфармацыі МНС, унутры калектара знаходзяцца камунікацыі 19 розных арганізацый.

XS
SM
MD
LG