Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 сакавіка: юбілей Рыскай дамовы, акцыя ў Трасьцянцы


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Сусьветны дзень водных рэсурсаў стане тэмай сустрэчы ў Нацыянальным прэс-цэнтры ( Менск, Кастрычніцкая, 5, пачатак а 11-й).

Лідэры кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў ідуць у МЗС на сустрэчу зь міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем.

Сёньня адбудзецца міжнародная акцыя памяці ахвяраў лягеру сьмерці Трасьцянец. У самім Трасьцянцы пройдзе мітынг-рэквіем і будуць пасаджаныя новыя дрэвы, а капсула з попелам і зямлёй адтуль будзе захаваная ў крыпце храму Ўсіх Святых. (Пачатак акцыі ў мэмарыяльным комплексе Трасьцянец а 11:30, у храме Ўсіх Сьвятых ( Менск, вул. Каліноўскага, 121 — а 14-й).

У Віцебску выступіць гурт «Стары Ольса» — канцэрт праходзіць у рамках праекту «Магдэбурскі Віцебск». Перад канцэртам — прэзэнтацыя клюбу «Віцебская харугва». (Канцэртная заля «Віцебск», пачатак а 18-й).

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1595 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.

1858 — нарадзіўся Рудольф Хрысьціян Карл Дызэль, нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.

1894 — нарадзіўся Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі дзеяч. Брат Казімера Сваяка.

1921 — паміж РСФСР і Польшчай падпісана Рыская дамова, якая тэрытарыяльна падзяліла Беларусь: беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР.

1928 — нарадзіўся дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР Юрка Станкевіч.

1932 — нарадзіўся Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дысыдэнт.

1992 — Вярхоўны Савет Беларусі загадаў ураду пачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сіл. Адзначаецца як Дзень унутраных войскаў Беларусі.

10 і 5 гадоў таму:

2006 — практычна ўсе абанэнты сеткі Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца кровапраліцьцё і правакацыі.

2011 — крыніцы ў Празе пацьвердзілі, што кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010г. Алесь Міхалевіч пасьля уцёкаў з пад арышту папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG