Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэраг расейскіх кампаній спынілі пастаўку нафтапрадуктаў у Беларусь


Якія менавіта кампаніі прыпынілі пастаўкі, Самігуліна не паведаміла.

Шэраг расейскіх кампаніяў ужо спынілі пастаўку нафтапрадуктаў у Беларусь. Пра гэта распавяла памочніца віцэ-прэм’ера Аркадзя Дварковіча Алія Самігуліна, перадае ТАСС.

«Такое пытаньне абмяркоўвалася на камісіі па ТЭК, якую ўзначальвае Дварковіч, камісія вырашыла даць такую рэкамэндацыю. Некаторыя кампаніі яшчэ да пасяджэньня прыпынілі пастаўкі», — распавяла памочніца Дварковіча.

Якія менавіта кампаніі прыпынілі пастаўкі, Самігуліна не паведаміла.

У лютым Дварковіч на пасяджэньні камісіі зьвярнуў увагу на рэзкае павелічэньне паставак нафтапрадуктаў у Беларусь шэрагам кампаніяў. Віцэ-прэм’ер даручыў Мінэнэрга, Фэдэральнай мытнай службе і Мінфіну далажыць аб прычынах росту паставак і паказаць копіі дакумэнтаў ды разьлікаў, зьвязаных з выплатай мытных збораў.

Таксама Дварковіч папрасіў падрыхтаваць дадзеныя пра страты для бюджэту ад паставак «Газпрому» і «Татнафты» ў Беларусь, паведамляе slon.ru. Акрамя таго віцэ-прэм’ер даручыў Мінэнэрга да 31 сакавіка прадставіць ураду прапановы па зьмене дамовы паміж Масквой і Менскам аб схеме вяртаньня беларускіх нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца зь бяспошліннай расейскай нафты.

Паводле Мытнага саюзу, пры продажы паліва ў краіну для ўнутранага спажываньня частка рэсурсу не абкладаецца экспартнай мытай. Частка, якая прызначаная для экспарту ў трэція краіны, абкладаецца зборам, які накіроўваецца краіне-вытворцу.

У 2014 годзе Менск і Масква дамовіліся, што Беларусь пакіне ў сваім бюджэце $1,5 млрд ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты. Таксама ў 2014 годзе Расея і Беларусь ўзгаднілі аб’ёмы паставак нафты да 2024 года. Згодна з дамоўленасьцямі, у 2016-2024 годзе Расея будзе пастаўляць Менску 24 млн тон сыравіны на год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG