Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта ў Расеі можа скончыцца праз 28 год — міністар прыроды РФ


Ужо ў 2020 годзе пачне зьніжацца здабыча традыцыйных запасаў нафты, паказалі падлікі расейскага Міністэрства прыроды, пра што заявіў міністар Сяргей Данскі.

У інтэрвію «Российской газете» міністар прыроды Расеі Сяргей Данскі прывёў прагнозы свайго ведамства адносна запасаў нафты ў Расеі.

Паводле яго словаў, магчымыя да здабычы запасы нафты ў Расеі складаюць каля 29 млрд тон. Здабыча сырой нафты бяз газавага кандэнсату за 2015 год склала 505 млн тон — то значыць, нафты хопіць на 57 год пры цяперашніх тэмпах здабычы. Але аб’ём даказаных запасаў, пра якія вядома, дзе яны і як іх здабыць, складае толькі 14 млрд тон — гэтага хопіць толькі на 28 год пры цяперашніх тэмпах.

Да таго ж, па словах міністра, расьце доля запасаў цяжкой для здабычы нафты — такой, здабыча якой зьвязаная зь нізкай эканамічнай эфэктыўнасьцю і патрабуе разьвіцьця тэхналёгіяў. Бяз новых адкрыцьцяў здабыча традыцыйных запасаў пачне зьніжацца з 2020 году.

Тым ня меней, Расея, па словах міністра, вядзе працу па стварэньні адмысловых палігонаў для адпрацоўкі здабычы вуглевадароднай сыравіны зь нетрадыцыйных крыніцаў, верыць у рост цэнаў на нафту і спадзяецца на тое, што камісія ААН прыме заяўку краіны на пашырэньне кантынэнтальнага шэльфу, у якім можа быць 5-10 млрд тон умоўнага паліва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG