Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ўзбунтаваліся цыганы, АМАП праводзіць спэцапэрацыю


Скрыншот зь відэарэпартажу тэлеканала "Телетула" на Youtube

Скрыншот зь відэарэпартажу тэлеканала "Телетула" на Youtube

Амаль пяцьсот супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у тым ліку байцы АМАПу і Спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР), увайшлі ў пасёлак Пляханава Тульскай вобласьці, дзе цыганская дыяспара пратэстуе супраць дзеяньняў газавікоў.

У пасёлку Пляханава Тульскай вобласьці з 15 сакавіка няма газу з-за няўдала выкананай незаконнай урэзкі ў трубаправод. Жыхары пасёлка сьцьвярджаюць, што незаконныя ўрэзкі зрабілі мясцовыя цыганы.

Як паведамляе «Московский комсомолец», спэцыялістамі было прынятае рашэньне аб дэмантажы аварыйнага ўчастку магістралі, што выклікала незадаволенасьць цыганскага насельніцтва пасёлка. У Пляханава пражывае 2-3 тысячы цыган. Паводле інфармацыі выданьня, газаўшчыкі і цыганскі барон дамовіліся, што тэхніка будзе капаць у двух месцах. Аднак калі жыхары ўбачылі, што экскаватар працуе ў неагаворанай раней кропцы, гэта выклікала ў іх гнеў.

Як паведамляе тэлеканал «Первый Тульский», 16 сакавіка ў Пляханава пачаўся сапраўдны бунт: каля будынку адміністрацыі пасёлка і пункта паліцыі сабралася больш за 100 мясцовых жыхароў. У ходзе канфлікту на ўезьдзе ў тую частку пасёлка, дзе жыве цыганская дыяспара, былі падпаленыя покрыўкі. А некалькі ўзброеных палкамі і камянямі мясцовых жыхароў разьбілі шкло ў бульдозэры і грузавіку, якія прыехалі для правядзеньня рамонтных работ. Для спыненьня беспарадкаў на месца здарэньня па трывозе накіравалі паліцыю, байцоў АМАПу і САХРу.

Праваахоўнікі павінныя забясьпечыць работу тэхнікі, якая павінна праводзіць аварыйную працу на трубаправодзе. У ачапленьні сілавікоў разгорнутая палявая кухня. СМІ таксама паведамляюць пра першых затрыманых.

XS
SM
MD
LG