Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі садзяць чыноўнікаў міністэрства культуры


Грыгорыф Пірумаў у судзе.
Грыгорыф Пірумаў у судзе.

Ляфортаўскі суд Масквы арыштаваў намесьніка міністра культуры Расеі Грыгорыя Пірумава. Яго падазраюць у арганізацыі злачыннай групы для крадзяжу бюджэтных сродкаў.

Раней у сераду той жа суд арыштаваў кіраўніка дэпартамэнту кіраваньня маёмасьцю міністэрства культуры Барыса Мазо і дырэктара кампаніі «Центррэстаўрацыя» Алега Іванова, які праходзіць па той жа справе. Усе трое застануцца пад вартай да 10 траўня.

Расьсьледаваньне зьвязана з кантрактамі на рэстаўрацыю Эрмітажу, Новадзявочага манастыра і Ізборскай крэпасьці пад Псковам, у ходзе рэалізацыі якіх, як сьцьвярджаецца, былі раскрадзеныя ня менш як 50 мільёнаў расейскіх рублёў. Пірумаў і іншыя арыштаваныя адмаўляюць віну.

Міністар культуры Расеі Ўладзімір Мядзінскі абмяркоўваў лёс свайго намесьніка з Уладзімірам Пуціным. Мядзінскі таксама даў намесьніку станоўчую характарыстыку для суду. Па вэрсіі міністэрства, Пірумаў «мог стаць ахвярай правакацыі бізнэс-структур з-за жорсткіх патрабаваньняў па выкананьні дзяржкантрактаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG