Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве прайшла маўклівая акцыя памяці

  • Паўло Зубʼюк

Сёньня на Сафійскай плошчы ў Кіеве адбылася акцыя памяці крымскататарскага актывіста Рэшата Амэтава. Яна была прымеркавана да другой гадавіны рэфэрэндуму аб далучэньні Крыму да Расеі.

Акцыя адбылася ў форме маўклівага пратэсту — менавіта так пратэставаў сам Амэтаў у момант, калі быў захоплены невядомымі у цэнтры Сімфэропаля больш за два гады назад.

Рэшат Амэтаў, быў закатаваны невядомымі да сьмерці і стаўся сымбалем гвалту і парушэньня правоў чалавека ў Крыме. Акрамя яго зьніклі альбо былі забітыя невядомымі да 20 чалавек — зь іх сымбалічнымі сылюэтамі і стаялі сёньня ўдзельнікі акцыі.

Арганізатары — актывісты «Крым-СОС», сябры і сваякі загіблых і зьніклых крымчан — заклікаюць не забываць, што, на іх думку, міт пра «бяскроўную» акупацыю Крыму зьяўляецца хлусьнёй.

XS
SM
MD
LG