Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нетаньягу прыняў рашэньне не закрываць пасольства Ізраілю ў Беларусі


Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёньня заяве канцылярыі ізраільскага прэм’ера.

«Прэм’ер-міністр лічыць важным захаваньне дыпляматычнага прадстаўніцтва ў гэтай краіне», — заявілі ў асяродзьдзі Нетаньягу. Пакуль няясна, у якім фармаце і складзе пасольства працягне сваю працу.

Паводле зьвестак сайту newsru.co.il, узважваюцца самыя розныя варыянты: кансулят, група дыпляматаў, культурная місія.

Пра тое, што пасольства Ізраілю ў Менску можа быць зачынена, стала вядома ў жніўні летась, на наступны дзень пасьля таго, як ізраільскі ўрад зацьвердзіў адмену віз зь Беларусьсю. 26 лістапада 2015 году бязьвізавы рэжым ўступіў у сілу.

Рашэньне пра закрыцьцё пасольства ў Менску рэзка крытыкаваў Авігдор Лібэрман, былы міністар замежных спраў Ізраілю, лідэр партыі «Наш дом Ізраіль», выхадзец з былога СССР. Ён называў гэта «вар’яцкім крокам як з пункту гледжаньня палітычнага, так і з пункту гледжаньня дзяржаўных інтарэсаў». А калі б у рамках парытэту і Беларусь закрыла сваё пасольства, гэта б нанесла калясальную шкоду, лічыў палітык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG