Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністычная партыя запрашае размаўляць па-беларуску


Беларускамоўны чацьвер – уласная ініцыятыва сакратара партыі па ідэалёгіі Юрыя Шышко. Аднак ён сьцвярджае, што ўсе сябры партыі вельмі прыязна паставіліся да гэтай ідэі. Ім было б прыемна, калі калі б людзі прыходзілі ў партыю і размаўлялі па-беларуску.

Журналісты Радыё Свабоды завіталі ў такі чацьвер на офіс КПБ. Нас ласкава папрасілі трошку пачакаць, пакуль пройдзе партыйнае паседжаньне і пасьля яго, сакратар партыі распавёў як спалучаецца камуністычная ідэалёгія і беларуская мова ў партыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG