Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё героя

  • Аляксандар Лукашук

Сяргей Ханжанкоў

Сяргей Ханжанкоў

Аднойчы Сяргей Ханжанкоў паказаў мне лісты, якія ён прывёз лягера — а за дзесяць год у Мардовіі ў яго сабраліся сотні допісаў ад родных, якія, у сваю чаргу, захоўвалі яго лісты. Сямейныя справы, здароўе, хада касацыйных скаргаў, а таксама — абмеркаваньне навінаў літаратуры (у лягеры ён ўпершыню прачытаў Быкава), навуковых адкрыцьцяў і зьдзяйсьненьняў (у лягеры ён чытаў лекцыі па космасу), просьбы прыслаць кнігі, часопісы. Я спытаўся, ці ня хоча ён надрукаваць перапіску.

Наўрад ці варта. Ды й каму патрэбна , — быў адказ.


Мы пазнаёміліся, калі я пісаў кнігу пра аднаго яго сучасьніка і таксама жыхара Менска — Лі Гарві Освальда. Ханжанкоў таксама быў ідэалістам, але з абсалютна супрацьлеглым знакам і вынікам. Глыбока інтэлігентны чалавек, ён быў узорам сьціпласьці, а таксама — стойкасьці і аптымізму. Народжаны на Калыме, бацькі — былыя зэкі, ён быў студэнтам менскага палітэха на пачатку 1960-х, і адначасна — слухачом «Галасоў».

— «Свабоду», якая тады называлася «Вызваленьне», глушылі мацней за ўсіх, — успамінаў Ханжанкоў, калі расказваў, як рыхтаваўся ўзарваць глушылкі , што стаялі на рагу праспэкта і вуліцы Казлова.

Савецкая ўлада ацаніла яго намер кайданкамі, кратамі і калючым дротам, Салжаніцын называў яго «барацьбітом за ўсеагульны мір». Лягерная перапіска Сяргея Ханжанкова — гістарычны дакумэнт, без якога наша гісторыя няпоўная. Каб знайсьці сваё месца ў часопісах, кнігах, гэтыя лісты найперш павінны патрапіць у архіў найноўшай гісторыі (такі, напрыклад, як грамадзкі вэб-архіў «Вытокі»).

У адной старажытнай кнізе пішацца, што калі ў горадзе ёсьць толькі адзін праведнік, гэты горад уратуецца. Яго чын ў 1962-м зрабіў Менск горадам свабоды. Яго жыцьцё рабіла свабоднымі жыцьці ўсіх, хто яго ведаў.

В.П.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG