Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За крадзеж пляката амэрыканскі студэнт у Паўночнай Карэі атрымаў 15 год катаргі


Да таго ён прызнаваўся ў «сур’ёзным» і «загадзя сплянаваным» злачынстве са сьлязьмі на вачах.

Вярхоўны суд Паўночнай Карэі прысудзіў амэрыканскага студэнта Ота Вомбіера да 15 год зьняволеньня ў выпраўленча-працоўнай калёніі, перадае кітайскае інфармагенцтва Xinhua.

21-гадовы студэнт унівэрсытэту Вірджыніі спрабаваў скрасьці плякат з прапагандысцкім лёзунгам са свайго гатэлю ў Пхеньяне, дзе знаходзіўся ў якасьці турыста. Але на прэс-канфэрэнцыі-прызнаньні ён казаў, што разумее сур’ёзнасьць свайго злачынства — за скрадзены на замову касьцёла прадмет яму нібыта прапаноўвалі былую ў выкарыстаньні машыну. Злачынства, казаў ён, «сур’ёзнае і загадзя сплянаванае».

Былы губэрнатар штату Нью-Мэксыка Біл Рычардсан, які нядаўна падарожнічаў у Паўночную Карэю, сустрэўся з карэйскім амбасадарам у ААН і заклікаў вызваліць Вомбіера, яго прапанову пагадзіліся разгледзець.

У 2013 годзе ў Паўночнай Карэі быў затрыманы амэрыканскі місіянэр Кенэт Бэй, за невядомае злачынства супраць КНДР яму прысудзілі 15 гадоў катаргі, у 2014-м — меркавана за шпіянаж на шэсьць год лягераў асудзілі Мэт’ю Мілера. Абодвух адпусьцілі ў 2014 годзе. Разам з тым, у 2014 годзе затрымалі і неўзабаве вызвалілі грамадзяніна ЗША Джэфры Фоўла, якога абвінавачвалі ў тым, што ён пакінуў у гатэлі Біблію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG