Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі застрэлены падазраваны ў тэрарызьме


Паліцэйскія трапілі пад агонь пры пошуках Салаха Абдэслама, галоўнага падазраванага ў арганізацыі тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 году.

У Брусэлі снайпэры паліцэйскага падразьдзяленьня спэцыяльнага прызначэньня застрэлілі падазраванага ў тэрарызьме.

Упраўленьне фэдэральнай пракуратуры Бэльгіі паведаміла 15 сакавіка, што супрацоўнікі паліцыі прыбылі на агляд кватэры ў паўднёвым прыгарадзе Брусэля, калі «адзін ці некалькі чалавек адразу ж адкрылі агонь па паліцыі ў той момант, калі дзьверы былі адчыненыя сіламі бясьпекі».

Паліцыя на месцы здарэньня, дзе быў адкрыты агонь падчас ператрусу дома ў прыгарадзе Брусэля

Паліцыя на месцы здарэньня, дзе быў адкрыты агонь падчас ператрусу дома ў прыгарадзе Брусэля

Паліцыя ўварвалася ў будынак на пяць гадзінаў пазьней і забіла падазраванага, узброенага аўтаматам Калашнікава, праінфармаваў прадстаўнік пракуратуры, дадаўшы, што пошукі працягваюцца.

Паліцэйскія займаюць пазыцыю на rue du Dries ў прыгарадзе Брусэля

Паліцэйскія займаюць пазыцыю на rue du Dries ў прыгарадзе Брусэля

Чацьвёра паліцэйскіх атрымалі раненьні ў выніку рэйду, які праводзіўся ў пошуках арганізатараў тэрактаў у Парыжы, пры якіх загінулі 130 чалавек у лістападзе 2015 году. Баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», узялі на сябе адказнасьць за тэракты, падчас якіх выкарыстоўваліся бомбы і аўтаматычная зброя.

Паліцэйскія трапілі пад агонь пры пошуках Салаха Абдэслама, галоўнага падазраванага ў арганізацыі тэрактаў у Парыжы. Абдэслам і яго саўдзельнік Махамэд Абрыні, якія абодва жывуць у раёне Молінбік у Брусэлі, усё яшчэ застаюцца на свабодзе.

Раней у Бэльгіі адзінаццаць чалавек былі арыштаваныя і ім былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў сувязі з нападамі ў Парыжы, і восем яшчэ чакаюць рашэньня суду.

XS
SM
MD
LG