Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі міністар: Расея нам пастаўляе ўцекачоў


Міністар замежных справаў Чэхіі Любамір Зааралэк.
Міністар замежных справаў Чэхіі Любамір Зааралэк.

Міністар замежных справаў Чэхіі Любамір Зааралэк лічыць, што Расея выкарыстоўвае крызыс з уцекачамі, каб нашкодзіць Эўразьвязу, зь якім у яе нацягнутыя адносіны.

«Расейцы вельмі актыўныя ў тым, каб вазіць нам уцекачоў з поўдня рознымі паўночнымі маршрутамі, напрыклад самалётамі», сказаў Зааралэк у інтэрвію чэскай газэце Hospodařské noviny. —​
Даказана, нашы славянскія браты дапамагаюць забясьпечваць нас як найбольшай колькасьцю ўцекачоў. Маем гэтаму доказы," заявіў Зааралек, спасылаючыся на інфармацыю з сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ.

Словы чэскага міністра гучаць у той час, калі ЭЗ імкнецца закрыць для мігрантаў так званы балканскі маршрут і дамовіцца з Турэччынай пра вяртаньне нелегальных мігрантаў. Паводле Заарлка ёсьць рызыка таго, што ўцекачы будуць шукаць іншыя шляхі, каб патрапіць у Эўропу. Балканскі шлях можа замяніць паўночны маршрут праз тэрыторыю Расеі і скандынаўскіх краінаў, які ўцекачы «адкрылі» ўжо ў мінулым годзе.

З падобным сьцьвярджэньнем выступіў і аўстрыйскі эўракамісар Ёханэс Хан. У інтэрвію Die Zeit ён адзначыў: «Усё больш і больш уцекачоў прыбываюць з Расеі. Хаця лік і не такі высокі, трывожным зьяўляецца палітычнае пасланьне. Гэта не выпадкова.»

У самой Расеі прытулку уцекачам пераважна не даюць, але дазваляюць ім падарожнічаць праз сваю тэрыторыю. Гэта прыцягвае мігрантаў, таму што такі шлях больш бясьпечны, чым плаваньне праз Міжземнае мора. Гэты шлях таксама таньнейшы, хоць і даўжэйшы. Ён вядзе ажно праз Мурманск. Спрыяльныя кошты прыкметна павысілі попыт на кантрабандыстаў.

«Вядома, гэта хутка стала бізнэсам. Я ня думаю, што гэта нейкім чынам арганізавана расейскімі ўладамі. Ды і нашто, калі гэта працуе само па сабе. Але ўлады не перашкаджаюць ,» кажа праваабаронца Сьвятлана Ганушкіна, кіраўніца сеткі «Міграцыя і права».

Па словах былога намесьніка кіраўніка Фэдэральнай міграцыйнай службы Расеі Вячаслава Пастаўніна існуюць фірмы, якія спэцыялізуюцца на кантрабандзе ўцекачоў па ўсёй Расеі — забясьпечваюць іх працоўнай або студэнцкай візай, а пасьля таго, як яны патрапяць на тэрыторыю Расеі, дапамагаюць ім хутка апынуцца на патрэбнай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG