Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі падчас антытэрарыстычнай апэрацыі паранілі паліцэйскіх


Антытэрарыстычная апэрацыя ў Брусэлі
Антытэрарыстычная апэрацыя ў Брусэлі

Трое паліцэйскіх былі лёгка параненыя цягам антытэрарыстычнай апэрацыі ў Брусэлі 15 сакавіка.

Перастрэлка завязалася ў часе рэйду ў раёне Фора, дзе паліцыя шукае падазраваных у арганізацыі тэрактаў у Парыжы ў лістападзе, калі загінулі 130 чалавек.

Паліцэйскія трапілі пад агонь падчас пошукаў Салаха Абдэслама, галоўнага падазраванага ў гэтай справе. Зь сярэдзіны лістападу 11 чалавек ужо былі арыштаваныя і абвінавачаныя ў забойствах. Абдэслам і яго памагаты Мухамэд Абрыні, жыхары Брусэлю, усё яшчэ застаюцца на свабодзе.

Мясцовы тэлеканал BTP паведаміў, што адзін з тых, хто сёньня страляў у паліцэйскіх, затрыманы.

СМІ мяркуюць, што прэм’ер-міністар Бэльгіі Шарль Мішэль можа склікаць экстранае пасяджэньне Рады бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG