Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто хутчэй запосьціць пра Чыжа. Як сацсеткі падхапілі навіны ад КДБ


Юры Чыж

Юры Чыж

У сацыяльных сетках абмяркоўваюцца ўцёкі вядомага бізнэсоўца Юрыя Чыжа зь Беларусі.

Як паведаміў старшыня КДБ Валеры Вакульчык, Чыж, даведаўшыся пра ператрусы ў офісах «Трайпла», на хуткасьці 220 км/г рушыў у напрамку дзяржаўнай мяжы. Каб яго затрымаць, спэцслужбы задзейнічалі плян «Перахоп».

Вольная рэдакцыя: «Алігарх Чыж спрабаваў уцячы з Беларусі перад затрыманьнем»

Kyky.org: Кіраўнік КДБ распавёў, як Чыж спрабаваў пырхнуць ў бок літоўскай мяжы, але ня выйшла

«Паважаныя алігархі! Калі вы хочаце зьбегчы ад КДБ, зьвяртайцеся. Правяду сэмінар за ўмераную плату», — напісала журналістка Натальля Радзіна ў фэйсбуку.

Peter Sidorov: «На хуткасьці 220 км/ч Чыж ехаў у бок Эўропы, каб праверыць, ці на самой справе зьнялі санкцыі».

Siarhei Hudzilin: «Чыж паставіў рэкорд хуткасьці язды на закупы ў „Акропаліс“ — 220 км/г»

Drunken Monkey:

«Паспрачаўся неяк Баскін з Чыжом, хто хутчэй пакіне краіну».

Чай з варэньнем: «Кіраўнік КДБ: Чыж стварыў фіктыўную фірму, аформіўшы яе на кіроўцу, і спрабаваў уцячы з краіны»

Zmicier Pankaviec: «Бізнэс па-беларуску:
Чыж накатаў заяву ў КДБ на Япрынцава.
Япрынцаў даў КДБ паказанні на Чыжа.
Цяпер абодва ў турме КДБ»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG