Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прах эколяга разьвеялі ў Менску, каб захаваць Сьляпянскую водную сыстэму


Удава Анатоля Швяцова
Удава Анатоля Швяцова

15 сакавіка калегі, сябры і родныя эколяга, кандыдата геаграфічных навук члена НАН Беларусі Анатоля Швяцова правялі цырымонію разьвейваньня яго праху.

Паміраючы ад раку, Анатоль Швяцоў прасіў разьвеяць свой прах ў месцы, якое мае экалягічную каштоўнасьць, а ягонаму захаваньню пагражае дзейнасьць чалавека. «Хай мой прах захавае такое месца», — казаў грамадзкі актывіст.


Для выкананьня апошняй волі нябожчыка выбралі канал Сьляпянскай воднай сыстэмы, які, па словах калегаў Анатоля Швяцова, цалкам адпавядае ягонаму запавету.

Сьляпянская водная сыстэма — гэта ўнікальная зялёная артэрыя сталіцы, якая дазваляе абнаўляць паветра мегаполіса і паляпшае якасьць гарадзкога асяродку.

Зараз сыстэма актыўна забудоўваецца камэрцыйнай нерухомасьцю, перакрываючы паветраныя калідоры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG