Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна сумесна з Эўропай і ЗША пачала рыхтаваць «сьпіс Саўчанкі»


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Пётр Парашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Парашэнка таксама паведаміў, што Ўкраіна дамагаецца неадкладнага доступу да Надзеі Саўчанкі ўкраінскіх і нямецкіх лекараў, а таксама спэцыялістаў Чырвонага крыжа. У часе судовага працэсу Саўчанка амаль тыдзень трымала сухую галадоўку, пасьля чаго была ў дрэнным стане. Абвяшчэньне прысуду ёй чакаецца 21-22 сакавіка. У Расеі ёй пагражае да 23 гадоў калёніі за нібыта наводку абстрэлу, у выніку якога загінулі два расейскія журналісты. Саўчанка сваю віну адмаўляе.

Упаўнаважаная па правах чалавека ў Расеі Эла Памфілава таксама падтрымала просьбу дапусьціць украінскіх урачоў да Саўчанкі. Турэмная адміністрацыя дагэтуль адмаўлялася гэта зрабіць з-за " непаважлівых паводзін падсуднай у судзе«.

Імя Саўчанкі гучала сёньня і на слуханьнях у кангрэсе ЗША. Як заявіла памочнік дзяржсакратара ў справах Эўропы і Эўразіі Вікторыя Нуланд, «мы заклікаем Расею неадкладна вызваліць яе, і пакуль яшчэ не позна, вярнуць ва Ўкраіну да яе сям’і.» Раней дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што судовы працэс па справе былой украінскай вайскоўкі супярэчыць абавязаньням Расеі паводле Менскіх пагадненьняў. Кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі таксама лічыць, што Саўчанка ўтрымліваецца ў Расеі незаконна.

XS
SM
MD
LG