Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 сакавіка: пэнсійная рэформа «не ад балды», два гады анэксіі Крыму


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

«Рэформа пэнсійнай сыстэмы не ад балды». Круглы стол на гэту тэму пройдзе ў Менску з удзелам вучоных-эканамістаў, прадстаўнікоў прафсаюзаў і міністэрства працы (гатэль «Эўропа», пачатак а 19-й).

Аб’яднаная грамадзянская партыя на гэтую ж тэму праводзіць пасяджэньне экспэртнага клюбу (офіс АГП, вул. В. Харужай 22-1701, пачатак а 12-й).

У Віцебску і Астраўцы —заняткі курсаў «Мова нанова» ( Віцебск, вул. Леніна, 53, пачатак а 18:30, Астравец — вул. Кастрычніцкая, 13, пачатак а 18-й).

У Купалаўскім тэатры да 70-гадовага юбілею народнага артыста Мікалая Кірычэнкі — спэктакль па п’есе А. Дударава «Вечар» (пачатак а 19-й).


У гісторыі:


1597 — Віцебск атрымаў Магдэбурскае права.

1707 — Праз аб’яднаньне каралеўстваў Англіі і Шатляндыі была створаная Вялікабрытанія.

1954 — Заснаванае Англа-беларускае таварыства.

2014 — прайшоў рэфэрэндум, па выніках якога Крым далучылі да Расейскай Фэдэрацыі. Усясьветная супольнасьць не прызнала рэфэрэндум легітымным.

У памяці:


37 — памёр Тыбэрый, рымскі імпэратар, падчас кіраваньня якога быў пакараны сьмерцю Ісус Хрыстос

1757 — нарадзіўся Ёсіп Казлоўскі, беларускі кампазытар, які быў таксама настаўнікам музыкі Міхала Клеафаса Агінскага. Аўтар палянэзу «Гром победы раздавайся» (на словы Гаўрыіла Дзяржавіна), які быў доўгі час гімнам Расейскай імпэрыі.

1890 — нарадзіўся Саламон Міхоэлс, тэатральны актор і рэжысэр. Арганізатар яўрэйскага нацыянальнага тэатру ГОСЕТ, кіраўнік Яўрэйскага антыфашысцкага камітэту. Забіты супрацоўнікамі МГБ у Менску ў пачатку антысэміцкай кампаніі.

1935 — нарадзіўся Сяргей Юрскі, расейскі актор. Выступіў супраць расейскіх вайсковых дзеяньняў ва Ўкраіне.

1940 — нарадзіўся Бэрнарда Бэрталучы, італьянскі кінарэжысёр

1940 — памерла Сэльма Лагерлёф, швэдзкая пісьменьніца

1946 — нарадзіўся Мікалай Кірычэнка, актор, які таксама ўзначальваў Нацыянальны Купалаўскі тэатар.

1964 — нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, беларускі фатограф, паэт, перакладчык, публіцыст. Некаторыя яго тэксты пакладзеныя на музыку.

2000 — памёр Павел Пруднікаў, беларускі пісьменьнік, які зьведаў савецкія рэпрэсіі 30-х гадоў і адлюстраваў іх у сваіх творах «Яжовыя рукавіцы» і «Пекла».


Цытата

«Лукашэнкаўскі аўтарытарны рэжым ня можа бясконца супрацьстаяць мацнеючай грамадзянскай самасьвядомасьці. Калі Эўрапейскі Зьвяз будзе здольны яе эфэктыўна падтрымаць, то й апошні недэмакратычны рэжым на яго мяжы разваліцца так хутка, як калісьці разваліліся рэжымы камуністычныя.»


З артыкулу былых прэзыдэнтаў Чэхіі і Польшчы Вацлава Гаўла і Леха Валэнсы «Чаму Лукашэнка прайграе». Апублікаваны 10 гадоў таму, 16 сакавіка 2006.

XS
SM
MD
LG