Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Народ падтрымлівае рэпрэсіўныя меры супраць парушальнікаў закону


Уладзімер Пуцін на калегіі МУС Расеі. Зьлева - міністар МУС Уладзімер Калакольцаў.

Уладзімер Пуцін на калегіі МУС Расеі. Зьлева - міністар МУС Уладзімер Калакольцаў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што народ падтрымлівае рэпрэсіўныя меры супраць парушальнікаў закону, калі бачыць, што гэтыя рэпрэсіі ўжываюцца ў інтарэсах грамадзтва.

«Нават калі супрацоўнікі органаў унутраных справаў ужываюць, скажам наўпрост, рэпрэсіўныя меры дзяржаўныя да тых, хто пераступае закон, але людзі бачаць, што гэта робіцца ў інтарэсах усяго грамадзтва — гэта выклікае падтрымку з боку народу» — сказаў Пуцін, выступаючы на калегіі МУС.

Падчас свайго выступу Пуцін таксама адзначыў, што колькасьць злачынстваў, учыненых у 2015 годзе, вырасла на 9% у параўнаньні з папярэднім годам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG