Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 сакавіка адбудзецца ўручэньне прэміі «Дэбют». Пераможца атрымае 42 мільёны


Як паведамляе сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, 23 сакавіка а 18.30 у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча будуць названыя ляўрэаты прэміі «Дэбют».

Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:

Проза

Анатоль Івашчанка «Анаталогія» — Менск: «Кнігазбор»;

Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта» — Менск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданьне;

Кірыл Стаселька «Дзіцячы маніфэст» — Менск: «Галіяфы»;

Паэзія

Мікіта Найдзёнаў «Разьвітанцы» — Менск: «Кнігазбор»;

Алесь Плотка «Байсан» — Менск: «Кнігазбор»;

Ангела Эспіноза Руіз «Раяль ля мора» — Вільня: «Логвінаў»;

Пераклад

Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна «Найлепшы з усіх сьветаў» (пераклад зь нямецкай) — Вільня: «Логвінаў»;

Сьвятлана Рогач: Катэржына Тучкова «Жыткаўскія багіні» (пераклад з чэскай) — Вільня: «Логвінаў»;

Сьвятлана Рогач: Іржы Гаічак «Рыбіна кроў» (пераклад з чэскай) — Вільня: «Логвінаў».

Пераможцы прэміі атрымаюць 42 000 000 беларускіх рублёў ад Мясцовага дабрачыннага фонду «Вяртаньне»; аўтары кніг, якія зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях — 11 000 000 беларускіх рублёў. Паводле рашэньня журы колькасьць прызоў у адной намінацыі можа быць зьменшаная ці адзін з заахвочвальных прызоў можа быць перанесены ў іншую намінацыю. Летась галоўны прыз скаладаў 30 000 000 беларускіх рублёў.

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртаньне» і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG