Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень судзьдзі Шабуні. Судовы канвэер за акцыю прадпрымальнікаў


Cудзьдзя Вікторыя Шабуня, архіўнае фота 20 лістапада 2015 году

Cудзьдзя Вікторыя Шабуня, архіўнае фота 20 лістапада 2015 году

У Цэнтральным раённым судзе Менску ідуць працэсы над удзельнікамі мітынгу ў абарону прадпрымальнікаў 15 лютага.

Усе судовыя паседжаньні праводзіць судзьдзя Вікторыя Шабуня. Першым разглядалася справа Ўладзімера Мацкевіча, які ўвогуле ня браў удзелу ў акцыі і прадэманстраваў у судзе свой пашпарт, які пацьвярджаў, што ён знаходзіўся за мяжой.

Пры гэтым міліцыянты сьведчылі, што Мацкевіч быў удзельнікам акцыі і трымаў расцяжку «ПРАЦУ!»

Уладзімер Мацкевіч, архіўнае фота

Уладзімер Мацкевіч, архіўнае фота

Судзьдзя Вікторыя Шабуня ў выніку накіравала справу Ўладзімера Мацкевіча на дапрацоўку.

Потым яна пачала судзіць актывіста Паўла Сяргея. Яго яна прызнала вінаватым і аштрафавала на 50 базавых велічынь, гэта 10,5 мільёна рублёў. На пытаньне пасьля суду, чаму ў яе такі задаволены твар пасьля вынясеньня прысуду, Вікторыя Шабуня адказала прысутным у залі: А што, мне варта плакаць?

Далей Шабуня мае разгледзець справы лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, актывістаў Ніны Багінскай і Дзьмітрыя Кавалгіна.

Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь (10,5 млн). Ён ад удзелу ў акцыях не адмаўляўся, але казаў, што абараняў людзей.

Ніне Багінскай за акцыю 22 лютага далі штраф ў 25 базавых велічынь (5 мільёнаў 250 тысяч).

Учора судзьдзя Вікторыя Шабуня асудзіла за акцыю 15 лютага на 20 базавых велічынь актывістку АГП Вольгу Маёраву.

Актывіста зь Дзяржынскага раёну Мікалая Коласа аштрафавалі на 20 базавых велічынь за ўдзел у мітынгу салідарнасьці з прадпрымальнікамі, які прайшоў у Менску 15 лютага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG