Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступным пасьля Чыжа затрыманы Яўген Баскін — «Птушыны кароль»


Новы гучны арышт пасьля Чыжа. У Магілёве затрыманыя кіраўнік кампаніі «Сэрвалюкс» Яўген Баскін і чацьвёра ягоных падначаленых.

Яўген Баскін

Яўген Баскін

У Магілёве затрыманыя кіраўнік кампаніі «Сэрвалюкс» Яўген Баскін і чацьвёра ягоных падначаленых.

Пра гэта паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, да якіх зьвярнуліся па дапамогу родзічы затрыманых.

«Баскіна і яшчэ чатырох чалавек зь яго каманды затрымалі ўчора. Да нас прыйшлі сваякі арыштаваных, якія пакуль пажадалі не называць іх імёнаў. Паводле іх, затрыманьне адбылося 14 сакавіка ў офісе арганізацыі. Затрымлівалі супрацоўнікі КДБ. Машыны былі зь менскімі нумарамі», — паведаміў свабодзе праваабаронца Барыс Бухель.

У магілёўскім офісе кампаніі «Сэрвалюкс» на пытаньне пацьвердзіць затрыманьне Яўгена Баскіна адказалі: «Пакуль без камэнтароў».

«Сэрвалюкс» лічаць найбуйнейшым вытворцам бройлераў у Беларусі.

Яўгена Баскіна называюць адным з самых пасьпяховых бізнэсоўцаў Беларусі. Створаная ім група кампаніяў «Сэрвалюкс» вядомая пад брэндамі «Петруха», «Братья Гриль», «Кувшинка». У яе склад уваходзяць птушкафабрыкі, мяса і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы, камбікормавыя заводы.

Яўген Баскін арандаваў Магілёўскую бройлерную птушкафабрыку ў 2002 годзе. У 2006 годзе яна была прыватызаваная з дазволу Аляксандра Лукашэнкі. Група Кампаніяй «Сэрвалюкс» валодае трацінай беларускага рынку вырабу мяса птушкі. У Баскіна мянушка «Птушыны кароль».

КДБ пацьвердзіў затрыманьне Баскіна

Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валеры Вакульчык пацьвердзіў затрыманьне ўладальніка групы кампаніяў «Сэрвалюкс» Яўгена Баскіна і шэрагу топ-мэнэджэраў кампаніі.

10 фактаў пра затрыманага «Птушынага караля» Яўгена Баскіна

Куры «Пятруха», «Браты Грыль» і «Курасельскія», малочныя прадукты «Кубышка» і сыры Landers — Баскін быў адным з самых пасьпяховых беларускіх бізнэсоўцаў.

Сумесных праектаў у Чыжа і Баскіна не было, — экспэрт

Складальнік рэйтынгу самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі Вадзім Сяховіч распавёў Свабодзе пра асаблівасьці бізнэс-імпэрыі «птушынага караля» Яўгена Баскіна.

Сыстэма шукае грошы ў беларускіх алігархаў, — экспэрт

Кандыдат эканамічных навук Пётар Мігурскі лічыць групу кампаніяў «Сэрвалюкс», створаную Яўгенам Баскіным, адной з самых пасьпяховых прыватных арганізацыяў у Беларусі.

Баскін быў дабрачынцам, дапамагаў габрэйскай дыяспары

Яўген Баскін займаўся дабрачыннай дзейнасьцю. Ягонае імя згадваецца сярод спонсараў кнігі «Гісторыя магілёўскага габрэйства. Дакумэнты і людзі».

Грыб пра арышты беларускіх алігархаў: гэта пераразьмеркаваньне капіталу і выбіваньне грошай

Праваахоўныя органы Беларусі не маглі пачаць апэратыўную распрацоўку буйных бізнэсмэнаў бяз санкцыі Аляксандра Лукашэнкі. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказаў былы старшыня Вярхоўнага Савету, генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб.

Бізнэс-вязень Баскін на Дошцы гонару Магілёва

Бізнэс-вязень Баскін на Дошцы гонару Магілёва

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG