Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці павінна Магерыні наведваць Расею, калі Саўчанка за кратамі?


вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні

вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні

Напярэдадні чарговай гадавіны анэксіі Крыма міністры замежных справаў краінаў — сябраў Эўразьвязу абмеркавалі цяперашнюю сытуацыю ў Расеі, адносіны Расеі і ЭЗ, а таксама агульныя прынцыпы, на якіх гэтыя адносіны павінны грунтавацца ў будучыні. Было пацьверджана, што ўсе прычыны, па якіх былі ўведзеныя санкцыі, захаваліся. Аднак што зь працягам?

Прадстаўнікі Італіі і Вугоршчыны — бліжэйшых саюзьнікаў Крамля ў Эўропе, заявілі сёньня ў Брусэлі, што ня можа быць ніякага аўтаматычнага падаўжэньня санкцый. «Мы лічым, што пытаньне аб санкцыях павінна вырашацца на самым высокім узроўні, — заявіў міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. — Яны ня могуць падаўжацца аўтаматычна.»

Вугоршчына, Італія і Грэцыя падкрэсьліваюць важнасьць Расеі ў якасьці гандлёвага партнэра, пастаўшчыка энэргіі і буйнога гульца ў справе заканчэньня вайны ў Сырыі. Некаторыя дзяржавы, такія як Вялікабрытанія, краіны Балтыі і Польшча, сьцьвярджаюць, што санкцыі застаюцца неабходным адказам на тое, што яны лічаць экспансіянісцкай палітыкай Расеі. Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус, сказаў Ройтэр, што, «няма ніякага перагляду палітыкі санкцый». Усьлед за ім міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі сказаў, што «мае адмоўную ацэнку ўнутранай сытуацыі ў Расеі і яе зьнешняй палітыкі».

Урэшце цягам трох гадзін абмеркаваньня санкцый супраць Расеі тэма была згладжаная, каб пазьбегнуць пагаршэньня падзелу ў Эўразьвязе.

Адным з самых вялікіх пунктаў рознагалосьсяў, было тое, ці павінна вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні наведваць Расею ў той час, калі ня пачутае патрабаваньне ЭЗ вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку. Міністар Вашчыкоўскі заявіў, што лічыць неабходным, каб міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў спачатку прыехаў у Брусэль.

XS
SM
MD
LG