Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі спалілі кнігі амэрыканскага пісьменьніка Генры Мілера ВІДЭА


Маладыя людзі сьцьвярджалі, што творы Мілера прапагандуюць «амаральныя заходнія каштоўнасьці».

У Краснадары ў ноч на 14 сакавіка група маладых людзей спаліла кнігі амэрыканскага пісьменьніка Генры Мілера, патлумачыўшы гэта пратэстам супраць «амаральных заходніх каштоўнасьцяў». Пра гэта паведамляе агенцтва «Югополис».

У прэс-рэлізе, распаўсюджаным пасьля акцыі, яе ўдзельнікі заявілі, што «замест спальваньня пудзіла расейскай жанчыны-зімы славяне павінны паліць скрыжалі Садома», а творы Генры Мілера назвалі архетыпам «заходняга сьвету зь яго распустай і заняпадам сямейных каштоўнасьцяў» .

Таксама яны сьцьвярджалі, што кнігі былі канфіскаваныя з фондаў краснадарскіх бібліятэкаў. У гарадзкім упраўленьні культуры гэтую інфармацыю абверглі.

Генры Мілер — амэрыканскі пісьменьнік і мастак, стваральнік рэзанансных раманаў «Тропік Рака», «Тропік Казярога» і «Чорная вясна», а таксама трылёгіі «Ружа Укрыжаваньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG