Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два беларусы хацелі нелегальна трапіць у Літву і атрымаць там палітычны прытулак


11 сакавіка 2016 году ў пункце пропуску «Катлоўка» Астравецкага раёну затрымалі двух грамадзянаў Беларусі, якія хацелі атрымаць у Літве палітычны прытулак.

Як паведаміла прэсавая служба Памежнага камітэту Беларусі, затрыманьне адбылося за 300 мэтраў ад дзяржаўнай мяжы, у лясным масіве ў раёне населенага пункту Катлоўка. Парушальнікаў вінавацяць у спробе наўмыснага і незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы ў абыход пункту пропуску.

Затрыманыя патлумачылі, што спрабавалі перайсьці з Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку, каб атрымаць палітычны прытулак.

Ім выпісалі позву ў Смаргонскую памежную групу для разбору і прыняцьця рашэньня.

Наўмыснае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, калі гэтае дзеяньне ня цягне за сабой крымінальнай адказнасьці, а таксама спроба такога перасячэньня цягнуць за сабой папярэджаньне з дэпартацыяй альбо накладаньне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG