Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнты трох земляў Нямеччыны прайшлі правыя


Фраўкэ Пэтры, кіраўніца антыімігранцкай партыі "Альтэрнатыва для Нямеччыны".

Фраўкэ Пэтры, кіраўніца антыімігранцкай партыі "Альтэрнатыва для Нямеччыны".

У Нямеччыне апублікаваныя папярэднія вынікі выбараў у ляндтаг трох фэдэральных зямель. Правая папулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» прайшла ў парлямэнты фэдэральных зямель Бадэн-Вюртэмбэрг, Рэйнлянд-Пфальц і Саксонія-Анхальт.

У Саксоніі-Анхальце партыя набрала амаль 23 адсоткі, у Бадэн-Вюртэмбэргу — 12,5 працэнта, у Рэйнлянд-Пфальцы — амаль 11 адсоткаў. Ва ўсіх трох землях партыя пераадолела неабходны бар’ер у пяць адсоткаў, аднак яна наўрад ці ўвойдзе ў кіруючыя зямельныя кааліцыі. Пра гэта інфармуе радыёстанцыя «Нямецкая хваля».

Ад расстаноўкі сіл у ляндтаг залежыць склад бундэсрата — прадстаўніцтва фэдэральных зямель на агульнадзяржаўным узроўні. Гэты орган можа блякаваць многія ініцыятывы цэнтральнага ўраду.

У трох землях, дзе ў нядзелю прайшлі выбары, жывуць каля 20 адсоткаў выбаршчыкаў Нямеччыны. Галоўная тэма сёлетніх выбараў — наступствы прыезду ў краіну сотняў тысяч мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG