Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 сакавіка: прадпрымальнікі зьбіраюцца да Міністэрства падаткаў


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

Заяўнікі мітынгу і шэсьця на 14 сакавіка — палітык Мікола Статкевіч і лідэр аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка — нягледзячы на тое, што на акцыю ня быў дадзены дазвол, заклікаюць прадпрымальнікаў прыйсьці а 13-й гадзіне да Міністэрства па падатках і зборах каля дому ўраду, каб заявіць пра сваю нязгоду з Указам № 222. Згодна з указам, можна гандляваць таварамі лёгкай прамысловасьці, завезенымі з-за мяжы, толькі пры наяўнасьці дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць якасьць і паходжаньне тавараў.

У Музэі беларускай літаратуры (Менск, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца імпрэза прысьвечаная 85-годзьдзю ад дня нараджэньня пісьменьнка Паўла Міська. Пачатак а 17-й гадзіне.

У менскім кафэ «Beetlejuice» адбудзецца прагляд дакумэнтальнага фільма «Сьметнік», прымеркаваны да ўсясьветнай акцыі па прыбіраньні сьмецьця «Зробім!» Фільм бразыльскай рэжысэркі Люсі Уолкер паказвае адзін з найбольшых сьметнікаў у сьвеце Жардзім-Грамашу, які месьціцца на ўскраіне Рыё-дэ-Жанэйру, і людзей якія займаюцца сартаваньнем сьмецьця. Пасьля праглядду адбудзецца дыскусія пра сытуацыю са сьметнікамі і сартаваньнем сьмецьця ў Беларусі. Пачатак а 18.30.

У межах Дзён франкафоніі ў Беларусі ў менскім рэстаране «Госьці» адбудзецца канцэрт гурту «Les Balochiens». Пачатак а 19-й гадзіне.

У гісторыі:

1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску Магдэбурскае права.

1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна вызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.

1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне.

1990 — Міхаіл Гарбачоў на Зьезьдзе народных дэпутатаў абраны прэзыдэнтам СССР.

1990 — з Канстытуцыі СССР выключаны артыкул шосты аб кіруючай ролі камуністычнай партыі.

1992 — пачатак баявых дзеяньняў Малдовы ў Прыднястроўі.

2000 — Папа Рымскі Ян Павал ІІ папрасіў прабачэньня ў Госпада Бога і вернікаў за ўсе грахі і памылкі, якія каталіцкая царква ўчыніла за 2 тысячы гадоў.

У памяці:

1644 — памёр Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі.

1931 — нарадзіўся Павел Місько, беларускі пісьменьнік.

1943 — памёр Васіль Захарка, палітычны дзяяч і публіцыст, з 1928 па
1943 год прэзыдэнт Рады БНР.

1957 — нарадзіўся Лёнік Тарасэвіч, беларускі мастак у Польшчы.

Цытата:

Глупства гэта таксама дар Госпада, але нельга ім злоўжываць.

Папа Ян Павал ІІ.

XS
SM
MD
LG