Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія паліцыянты будуць насіць на сабе відэакамэры


Абавязаўшы паліцэйскіх насіць на ўніформе відэакамэры, палітыкі спадзяюцца істотна зьнізіць колькасьць нападаў на іх, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле нямецкай радыёстанцыі, на зямельным узроўні гэтая мера дала добрыя вынікі, цяпер яна будзе ўведзеная па ўсёй Нямеччыне.

«Камэры на целе могуць апынуцца карыснымі пры расьсьледаваньні нападаў ці пры вырашэньні пэўных сытуацый», — цытуе Deutsche Welle экспэрта ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Буркхарда Лішку (Burkhard Lischka).

Як лічыць прадстаўнік Хрысьціянска-сацыяльнага саюзу Штэфан Маер (Stephan Mayer), прылада, якая робіць відэазапіс, адпалохае патэнцыйных злачынцаў ад нападаў на паліцыянтаў.

Маер таксама запатрабаваў далейшых крокаў для абароны супрацоўнікаў паліцыі. На думку палітыка, непрымальна тое, што «ўсё больш узрастае непавага і гвалт у дачыненьні да паліцыянтаў». Ён таксама выступіў за павелічэньне штрафаў за такія парушэньні. Суды, лічыць Маер, павінны больш жорстка караць вінаватых у нападах. «Напады на паліцыянтаў — гэта напады на ўсіх грамадзян», — заявіў палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG