Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Францыя: Рэжым Асада ня можа адмаўляцца ад перамоваў пра прэзыдэнцкія выбары


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы

ЗША і Францыя назвалі правакацыйнымі заявы прадстаўнікоў рэжыму Башара Асада пра нежаданьне весьці перамовы аб будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Сірыі.

Выступаючы ў нядзелю падчас кансультацый заходніх саюзьнікаў у Парыжы, кіраўнік МЗС Францыі Жан-Марк Эйро і дзяржсакратар ЗША Джон Керы назвалі зробленыя напярэдадні пачатку новага раўнду перамоваў у Жэнэве заявы правакацыйнымі. Паводле іх, такія заявы ідуць насуперак з дасягнутымі раней мірнымі дамоўленасьцям па Сірыі.

Эйро і Керы заклікалі прыхільнікаў Асада — Расею і Іран — дамагчыся, каб Дамаск спыніў выкарыстоўваць рэжым спыненьня агню ў сваіх інтарэсах. У сустрэчы ў Парыжы таксама ўдзельнічалі кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі і іншых краін Эўразьвязу.

У нядзелю ж міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ісламскія экстрэмісты, якіх выцясьняюць з Сірыі, актыўна абгрунтоўваюцца ў Лібіі, Емэне, Аўганістане. Лаўроў падкрэсьліў, што Масква і Вашынгтон павінны не толькі абменьвацца інфармацыяй, а «рэальна каардынаваць свае дзеяньні ў барацьбе з тэрарызмам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG