Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілёт А320, які пацярпеў катастрофу, павінен быў легчы ў псыхіятрычную клініку


Андрэас Любіц
Андрэас Любіц

24 сакавіка 2015 году, падчас палёту з Барсэлёны ў Дзюсэльдорф, Андрэас Любіц, пілёт авіякампаніі Germanwings (Lufthansa), замкнуўся ў кабіне пілётаў і наўмысна разьбіў пасажырскі самалёт А-320. Загінулі 150 чалавек.

За два тыдні да авіякатастрофы ў Францускіх Альпах лекар рэкамэндаваў Любіцу легчы ў псыхіятрычную клініку.

Як паведаміла ў нядзелю ў сваёй канчатковай справаздачы францускае Бюро па расьсьледаваньні і аналізе бясьпекі грамадзянскай авіяцыі, упершыню сымптомы дэпрэсіі былі адзначаны ў Любіца ў сьнежні 2014 году. Затым на працягу некалькіх месяцаў ён кансультаваўся ў некалькіх лекараў, але ніводны зь іх не паведаміў пра гэта ніякім авіяцыйным ведамствам.

У мінулы чацьвер быў апублікаваны апошні электронны ліст Андрэаса Любіца свайму доктару. У лісьце пілёт скардзіцца на адсутнасьць эфэкту ад антыдэпрэсантаў, на панічныя станы і бессань.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG