Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абавязковай страхавой мэдыцыны ў Беларусі ня будзе


Па словах міністра аховы здароўя, да абавязковага мэдычнага страхаваньня Беларусь пакуль не гатовая.

Замест увядзеньня абавязковага мэдыцынскага страхаваньня, якое існуе ў многіх краінах сьвету, у Беларусі будзе стымулявацца адкрыцьцё «добраахвотных» полісаў, сказаў міністр аховы здароўя Васіль Жарко тэлеканалу АНТ.

​«У нас ідзе рытмічнае фінансаваньне галіны аховы здароўя, — сказаў Жарко. — Усе аб'ёмы мэдычнай дапамогі пацьвярджаюцца й аказваюцца. А што такое страхавая мэдыцына? Гэта стварэньне дадатковых страхавых арганізацыяў, бюро або кампаніяў. Частка сродкаў праз гэта будзе сыходзіць. На сёньня мы яшчэ не гатовыя да страхавой мэдыцыны. Трэба разьвіваць добраахвотнае мэдычнае страхаваньне».

У Беларусі створаная сыстэма добраахвотнага страхаваньня, пры якой арганізацыі могуць набываць мэдычную страхоку для сваіх супрацоўнікаў. У залежнасьці ад пляну, страхоўка можа пакрываць розныя віды дапамогі.

Таксама, перадае АНТ, неўзабаве будзе пашыраны пералік тых, хто можа заключаць дамовы добраахвотнага мэдычнага страхаваньня.

XS
SM
MD
LG