Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На радзіме Чыжа: «Гэта нейкае непаразуменьне»


Аўтазапраўка “Трайпл” у Бярозе

Аўтазапраўка “Трайпл” у Бярозе

На радзіме Юрыя Чыжа ў Бярозе некалькі аб’ектаў належаць бізнэсоўцу. Жыхары Бярозы мяркуюць, што затрыманьне алігарха — «нейкае непаразуменьне».

Юрый Чыж нарадзіўся ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёну на Берасьцейшчыне. У самой Бярозе ён мае некаторыя прадпрыемствы.

Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў

Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў

Адміністрацыйны будынак камбінату

Адміністрацыйны будынак камбінату

Тут яму належыць камбінат сілікатных вырабаў. Як кажуць жыхары Бярозы, яшчэ летась прадпрыемства зазнала крызіс:
«Прадукцыі падзець было няма куды, завод прастойваў, рабочыя часта ідуць на канікулы. Гэта, відаць, зьвязана з падзеньнем попыту ў Расеі,» — кажа жыхарка Бярозы.

Лядовую арэну ў Бярозе будаваў Юрый Чыж

Лядовую арэну ў Бярозе будаваў Юрый Чыж



У Бярозе Юрый Чыж пабудаваў лядовую арэну, і тутэйшыя жыхары з гонарам кажуць, што «гэта адзіны лядовы палац у краіне, які быў не на балянсе дзяржавы», а на ўтрыманьні Чыжа.

Статуі хакеіста каля лядовай арэны нехта дамаляваў вусы

Статуі хакеіста каля лядовай арэны нехта дамаляваў вусы


Пытаючыся мінакоў на вуліцах Бярозы, як яны ставяцца да затрыманьня іх багатага земляка, людзі пераважна шкадуюць яго, кажуць, што «гэта нейкае непаразуменьне», што «ён шмат зрабіў для Бярозы».

Але і ня ўсе жыхары Бярозы задаволеныя дзейнасьцю Юрыя Чыжа ў гэтым райцэнтры. Некалькі год таму жыхары аднаго з мікрараёнаў пратэставалі супраць будаўніцтва аўтазапраўкі «Трайпл» непадалёк ад іх дамоў. Людзі нават зьбіралі подпісы супраць запраўкі, пісалі лісты як мясцовым, так і абласным уладам, але да іх меркаваньня не прыслухаліся, і запраўка была пабудаваная.


Тым ня меней, многія аўтааматары кажуць, што задаволеныя гэтай аўтазапраўкай:

«Там паліва заўсёды на пару тысяч таньней, чым на запраўцы „Белнафтахіма“, акцыі розныя бываюць, я там запраўляюся,» — кажа спадар.

Таксама, у Бярозе знаходзіцца ТАА «Варыянт», але яно належыць не Юрыю Чыжу, а яго сваяку. Прадпрыемства вырабляе драўляныя дамы, лазьні, альтанкі, драўляныя шклопакеты, аказвае гатэльныя паслугі і займаецца арганізацыяй паляваньняў.

Гатэльныя дамкі ТАА «Варыянт»

Гатэльныя дамкі ТАА «Варыянт»

ТАА «Варыянт»

ТАА «Варыянт»

Паводле афіцыйна не пацьверджанай інфармацыі, затрыманы бізнэсовец, уладальнік групы кампаній "Трайпл", старшыня назіральнай рады футбольнага клюба "Дынама" (Менск) Юрый Чыж, якога лічаць набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі.

XS
SM
MD
LG