Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Кіт Эмэрсан, клявішнік легендарнага гурту Emerson, Lake & Palmer


Кіт Эмэрсан на канцэрце ў Пецярбурзе, жнівень 2008
Кіт Эмэрсан на канцэрце ў Пецярбурзе, жнівень 2008

Брытанскі клявішнік і легенда прог-року Кіт Эмэрсан памёр на 72-м годзе жыцьця, паведамляецца на старонцы гурту Emerson, Lake & Palmer у фэйсбуку.

“З жалем паведамляем, што Кіт Эмэрсан памёр мінулай ноччу ў сваім доме ў Санта-Моніцы, Лос Анджэлас”, пішацца на старонцы.

У паведамленьні просяць з павагай паставіцца да прыватнага жыцьця і жалобы сям'і.

Эмэрсан лічыўся адным зь вядучых клявішнікаў эры прагрэсіў-року.

Былы паплечнік Эмэрсана Карл Палмэр напісаў у фэйсбуку: “Я глыбока засмучаны весткай аб адыходзе майго добрага сябра і брата-ў-музыцы, Кіта Эмэрсана”.

“Кіт быў чульлівай душою, чыя любоў да музыкі і палкасьць выступаў

Брытанскі музыкант і кампазытар нарадзіўся ў Ёркшыры ў 1944 годзе.

Гурт Emerson, Lake & Palmer сярод іншага праславіўся ва ўсім сьвеце сваёй рок-аранжыроўкай і выкананьнем “Карцінак з выставы” Мадэста Мусаргскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG