Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянаў просяць даносіць на нелегальныя аўтасэрвісы


Міністэрства гандлю заклікала грамадзянаў паведамляць па «тэлефоне даверу» пра нелегальныя станцыі тэхабслугоўваньня, якія дзейнічаюць у краіне.

Як сьцьвярджаецца на сайце міністэрства, у 2015 годзе было выяўлена больш за тысячу асобаў, якія нелегальна аказваюць бытавыя паслугі, у тым ліку паслугі аўтасэрвісу ў гаражных каапэратывах.

Аднак ня ўсе сябры гаражных каапэратываў скарысталіся адпаведным прэзыдэнцкім указам, каб легалізаваць свой бізнэс. Для гэтага яны павінны былі зарэгістравацца ў якасьці індывідуальных прадпрымальнікаў і выкарыстоўваць гараж для майстэрні.

У мінулым годзе падатковыя інспэкцыі заклікалі грамадзянаў паведамляць на адмысловыя тэлефоны пра нелегальную здачу кватэраў.

XS
SM
MD
LG