Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра Чыжа: «Які ён алігарх? Жабрак!»


Аляксандар Лукашэнка рэдка публічна выказваўся пра Юрыя Чыжа. Цікавы фрагмэнт прыводзіць амэрыканскі прафэсар Рыгор Ёфэ ў сваёй кнізе «Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксьце».

У ягонай гутарцы з Аляксандрам Лукашэнкам у 2011 годзе размова зайшла пра Юрыя Чыжа. Дыялёг выглядаў так:

Ёфэ: А вось Чыж у вас амаль алігарх.

Лукашэнка: Ды ну, гэта жабрак, у мяне пазычае грошы на праезд. Яшчэ 30 мільёнаў у бюджэт вінаваты. Але, праўда, плаціць вялікія працэнты. Які ён алігарх? Жабрак!.. [...] I Чыж у нас — гэта Чыжман. Ён падобны чыста на габрэя, але ён не габрэй. Такі бульбаш тыповы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG