Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Анголы мае намер пакінуць пасаду пасьля 40 гадоў кіраваньня


Жузэ Эдуарду душ Сантуш

Жузэ Эдуарду душ Сантуш

Прэзыдэнт Анголы Жузэ Эдуарду душ Сантуш, які бязьзьменна ўзначальвае краіну каля 40 гадоў, заявіў, што ня мае намеру ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у 2018 годзе.

«Я прыняў рашэньне сысьці і скончыць сваё палітычнае жыцьцё у 2018 годзе», — сказаў 73-гадовы палітык у звароце да членаў кіруючай партыі краіны.

Душ Сантуш займае прэзыдэнцкі пост зь верасьня 1979 году. Ён ужо заяўляў пра пляны скончыць сваю палітычную кар’еру ў 2001 годзе, аднак чарговы раз быў пераабраны і застаўся пры ўладзе.

Ангола — другі паводле велічыні экспарцёр нафты ў сьвеце, падзеньне сусьветных цэн на нафту моцна падарвала эканоміку краіны.

Цяпер улады афрыканскай краіны вядуць перамовы з Сусьветным банкам і МВФ аб атрыманьні фінансавай дапамогі.

На сёньняшні дзень душ Сантуш застаецца адным з рэкардсмэнаў па тэрмінах праўленьня сярод сусьветных лідэраў. Яго апярэджвае толькі прэзыдэнт Камэруну Поль Бія, які ўзначальвае краіну з 1975 году.

XS
SM
MD
LG