Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 12 сакавіка: прэм’ерны паказ фільму Валерыя Мазынскага «Кастусь Каліноўскі, Масьленіца ў Менску і ваколіцах


Шыльда ў месцы зьняволеньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні.

Шыльда ў месцы зьняволеньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ



Менск. Прэм’ерны паказ фільму Валерыя Мазынскага «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні». Месца правядзеньня — кнігарня «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6).

Менск. Масьленіца ў Ваньковічаў. Музычная праграма «Масьленіца» для дзяцей з бацькамі з удзелам дзіцячай групы «ФолькРада», дзіцячага фольк-тэатру «Вера і Патрыцыя» і фольк-гурту «Вурай». Месца правядзеньня — Дом-музэй Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А). Пачатак у 12:00 і 14:00

Менскі раён. Масьленіца ў Строчыцы. Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства «Масьленіца». Пачатак а 12.00

Менская вобл., Дудуткі. У «Дудутках» будуць вызваляць Вясну зь зімовага палону. Гасцей чакае насычаная анімацыйная праграма — «Шляхецкія забавы» — перацягваньне ліны, баі на бясьпечнай зброі, баі мяшкамі, для самых спрытных — падарункі на масьленічным слупе, а таксама шмат што іншае. Месца правядзеньня — Музэйны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгій «Дудуткі».
Пачатак а 12:00.

Зона Свабоды - штотыднёвая аналітычная перадача на тэлеканале Белсат. Сёньня ў праграме: Гарбачоў – вызваліцель ці нявольнік абставінаў? Як «адліга» робіцца «вясной»? Ці варта апазыцыі супрацоўнічаць з уладай? Гэтыя тэмы – ў перадачы, якую вядзе Алена Ціхановіч. У перадачы ўдзельнічаюць Сяргей Навумчык, Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч. «Зона свабоды» - сёньня ў 20:20 ў эфіры Белсату.


У гісторыі:

1229 — армія крыжакоў заняла Ерусалім.

1922 — Грузія, Армэнія і Азэрбайджан утварылі фэдэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.

1938 — аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.

1947 — абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.

1981 — адбыўся трэці палёт у космас выхадца зь Беларусі Ўладзімера Кавалёнка.

1986 — у Горадні створаны гісторыка-культурны клюб «Паходня».

1999 — у альянс НАТО ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.

У памяці

1851 — памёр Ян Баршчэўскі, пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Родам ён з гістарычнай Плаччыны, зь цяперашняга Расонскага раёну, а галоўная ягоная кніга называецца «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».

1914 — нарадзіўся Уладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.

1918 — нарадзіўся паэт-байкапісец Эдуард Валасевіч

1922 — нарадзіўся Джэк Кэруак, амэрыканскі пісьменьнік і паэт.

1922 — памёр Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919 году, міністар унутраных справаў БНР.

1946 — нарадзілася Лайза Мінэлі, амэрыканская акторка, сьпявачка.

Цытата:

Сярод беларускага люду захоўваюцца яшчэ і цяпер асобныя паданьні даўніх часоў, якія, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міталёгія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невельскага і Себескага паветаў, спрадвеку пакутуючы, зусім зьмяніліся характарам; на іх тварах заўсёды адбіты нейкі смутак і змрочная задумлівасьць. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду.

Ян Баршчэўскі, з прадмовы да «Шляхціца Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданьнях».

XS
SM
MD
LG