Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пратэстуюць супраць забароны ў Расеі амэрыканскай арганізацыі


Дзярждэпартамэнт выступіў супраць прылічэньня ў Расеі Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту ЗША да «непажаданых» арганізацыяў.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ў чацьвер раскрытыкаваў рашэньне расейскай пракуратуры прызнаць непажаданай дзейнасьць у Расеі амэрыканскага Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту.

У заяве Дзярждэпартамэнту ЗША гаворыцца:

«Мы глыбока занепакоеныя тым, што расейскі ўрад прылічыў НДІ да „непажаданых замежных арганізацыяў“. Мы не прымаем сьцьвярджэньне, быццам бы Нацыянальны дэмакратычны інстытут і іншыя замежныя арганізацыі, якія прадстаўляюць грамадзянскую супольнасьць, зьяўляюцца пагрозай Расеі. НДІ падтрымлівае ідэі адкрытасьці і падсправаздачнасьці структураў улады, гэта значыць прынцыпы, якія Расея павінна была б вітаць, а не адгароджвацца ад іх або тармазіць іх распаўсюд».

«Абмяжоўваючы дзейнасьць грамадзянскай супольнасьці ў Расеі, закон аб так званых „непажаданых“ арганізацыях падрывае правы ўсіх расейцаў на свабоду аб’яднаньняў. Мы зноў заклікаем урад Расеі выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па прасоўваньні і абароне правоў чалавека і фундамэнтальных свабодаў і спыніць абмяжоўваць дзейнасьць у краіне арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці», — падкрэсьліваецца ў заяве Дзярждэпартамэнту.

У чацьвер Генэральная пракуратура Расеі прызнала непажаданай дзейнасьць у краіне амэрыканскай няўрадавай арганізацыі «Нацыянальны дэмакратычны інстытут» (НДІ). Місія арганізацыі — садзейнічаць станаўленьню і ўмацаваньню дэмакратыі ва ўсім сьвеце, у прыватнасьці, пры дапамозе сумленных і празрыстых выбараў. НДІ быў заснаваны Кангрэсам ЗША ў 1983 годзе і існуе як на бюджэтныя, так і недзяржаўныя сродкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG