Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн: крызіс зь мігрантамі — вынік «правалу» палітыкі ЗША


Джон Маккейн
Джон Маккейн

У інтэрвію «Голасу Амэрыкі» сэнатар Джон Маккейн таксама абвінаваціў ўрад Украіны ў адсутнасьці сур’ёзнай барацьбы з карупцыяй.

Адзін зь вядучых галасоў Рэспубліканскай партыі ў галіне зьнешняй палітыкі, сэнатар Джон Маккейн, заявіў, што грамадзянская вайна ў Сырыі і паток мігрантаў у Эўропу зьяўляюцца адным з самых сур’ёзных крызісаў, зь якімі давялося сутыкнуцца Захаду за апошнія 70 гадоў.

Маккейн у цяперашні час зьяўляецца старшынём камітэту Сэнату па ўзброеных сілах.

У інтэрвію Сэрбскай службе «Голасу Амэрыкі» ён заявіў, што крызіс зь мігрантамі ў Эўропе — гэта наўпроставы вынік «правалу» палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе.

«Правал ЗША ў Сырыі і Іраку аказаў істотны ўплыў на зьяўленьне плыні ўцекачоў, — сказаў Маккейн. — Калі б ЗША пазбавіліся ад прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і захавалі кантроль над Іракам, у нас бы не было такога крызісу з уцекачамі, як сёньня».

Маккейн сказаў, што згодзен з галоўнакамандуючым НАТО генэралам Філіпам Брыдлаў, які раней у гэтым месяцы заявіў камітэту Сэнату па ўзброеных сілах, што ў Сырыі Расея разам з рэжымам Асаду ператварыла міграцыю ў зброю, якая выкарыстоўваецца для падрыву эўрапейскіх інстытутаў.

Расейскія ВПС пачалі бамбардзіроўкі сірыйскіх паўстанцаў у верасьні летась ад імя ўрада Асада.

«Злучаныя Штаты Амэрыкі, з-за няздольнасьці праявіць лідэрства, дазволілі Расеі заняць пазыцыю ўплыву, прынамсі ўпершыню з 1973 году, калі прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат выгнаў расейцаў з Эгіпту, — сказаў Маккейн. — Таму пераважным уплывам у Сырыі зараз карыстаюцца Расея, „Хезбала“, Іран і розныя іншыя фракцыі, якія цяпер дамінуюць і замацоўваюцца такім чынам, што сыход Башара Асада ў бліжэйшы час уяўляецца вельмі малаверагодным. Гэта адзін з самых сур’ёзных крызісаў, з якімі Эўропа і ЗША сутыкаліся пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны».

Пяцігадовая грамадзянская вайна ў Сырыі забрала жыцьці 250 тысяч чалавек і прымусіла мільёны жыхароў пакінуць свае дамы. Аднак узровень гвалту зьнізіўся, пасьля таго як у канцы лютага ўступіла ў сілу пагадненьне аб частковым спыненьні баявых дзеяньняў. Акрамя таго, ААН праводзіць перамовы паміж сырыйскім урадам і апазыцыяй, мэта якіх — пераходныя палітычныя пераўтварэньні ў краіне.

Адказваючы на пытаньне пра крызіс ва Ўкраіне, сэнатар Маккейн заявіў, што ўкраінскі ўрад не зрабіў дастатковых захадаў па барацьбе з эпідэміяй карупцыі, што спрыяе ўзмацненьню палітычнай

Ніякага выкараненьня ці нават сур’ёзных спробаў выкараненьня карупцыі ва Ўкраіне не было, і з-за гэтага людзі вельмі засмучаныя

нестабільнасьці.

«Ніякага выкараненьня ці нават сур’ёзных спробаў выкараненьня карупцыі не было, і з-за гэтага людзі вельмі засмучаныя», — сказаў сэнатар.

У той жа час рэспубліканскі сэнатар назваў «ганебным тое, што ЗША не перадалі ўкраінскаму боку «нават зброі, з дапамогай якога яны маглі б абараняць сябе», у той час як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «працягвае ўзмацняць» ціск ва Ўсходняй Украіне.

Па дадзеных ААН, больш за 9 тысяч чалавек былі забітыя і больш за 20 тысяч атрымалі раненьні, пасьля таго як у пачатку 2014 году прарасейскія сэпаратысты ва ўсходніх рэгіёнах Украіны пачалі барацьбу супраць цэнтральнага ўраду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG