Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавек, дзякуючы якому зьявілася песьня «Yesterday» ВІДЭА


Сэр Джордж Марцін побач са скульптурай Джона Ленана ў Гаване, Куба, 2002. Фота: Rafael Perez, Reuters

Сэр Джордж Марцін побач са скульптурай Джона Ленана ў Гаване, Куба, 2002. Фота: Rafael Perez, Reuters

Памёр Джордж Марцін — брытанскі кампазытар, аранжыроўшчык і прадусар. Ён працаваў з Элай Фіцжэралд, Джэфам Бэкам, Элтанам Джонам, але галоўнае — быў прадусарам амаль усіх альбомаў «Бітлз».

Пра тое, кім быў для легендарнай лівэрпульскай чацьвёркі «пяты бітл», і чым ён быў непадобны на сучасных прадусараў, распавядае музычны крытык Арцём Троіцкі. Менавіта Марцін, сьцьвярджае экспэрт, быў аўтарам аранжыроўкі сусьветна вядомай песьні «Yesterday», якая зьявілася на альбоме «Help!» у 1965.

Свабода на мінулым тыдні распачала новую праграму «Музыкалка», ў якой прыгадвае некаторыя вартыя ўвагі песьні мінулага, якраз ад песьні «Yesterday».

Элтан Джон сьпявае сваю песьню на пахаваньні прынцэсы Дыяны ў 1997 (аранжыроўка Джорджа Марціна).


XS
SM
MD
LG