Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляці туды, ня ведаю — куды


Якаб Пэтэр Гоўі, «Палёт Ікара», 17 ст.
Якаб Пэтэр Гоўі, «Палёт Ікара», 17 ст.

Дазнаўшыся пра атракцыён нябачанай шчодрасьці кампаніі Белавія, мы ў чатыры ноўтбукі спрабавалі набыць якія-кольвек квіткі на мора, але марна. Тады вырашылі выправіць маці ў верасьні на радзіму ў Краснадар. І так спрабавалі, і гэтак. Даводзілася раз за разам убіваць гарады, даты і пашпартныя дадзеныя. Тут раптам плацёж прайшоў, але, халера, на сакавік!!! Ладна, атрымала маці нечаканы падарунак на жаночы дзень.

Але мне карцела адхапіць танны квіток яшчэ куды-небудзь. І за 10 хвілін да канца акцыі я атрымала-такі лафу ў Піцер да сяброў. А тут яны пішуць, што акурат тады самі зьяжджаюць у адпачынак. Ну і як гэта называецца?

Паліна Масьлянкова

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Якаб Пэтэр Гоўі, «Палёт Ікара», 17 ст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG