Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прадстаўнік ЭЗ правёў сустрэчу з праваабаронцамі


 Стаўрас Ламбрынідзіс
Стаўрас Ламбрынідзіс

Раней спэцпрадстаўнік Эўразьвязу па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам.

Сустрэчы з праваабаронцамі доўжылася 1,5 гадзіны. Як заявіў Свабодзе намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, падчас сустрэчы «ўдалося абмеркаваць шырокае кола пытаньняў». Але праваабаронца адмовіўся распавесьці пра канкрэтны зьмест сустрэчы і пра тое, што казаў Ламбрынідзіс. Стэфановіч адзначыў, што ня мае санкцыі пра гэта казаць і параіў зьвярнуцца з гэтым пытаньнем да самога Ламбрынідзіса.

Разам з Ламбрынідзісам офіс Праваабарончага цэнтру «Вясна» з праваабаронцамі сустрэлася кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску Андрэа Віктарын і супрацоўніца прадстаўніцтва па палітычных пытаньнях Рэната Ўрубель.

З боку праваабарончых арганізацыяў у сустрэчы бралі ўдзел Алег Гулак, Вольга Смалянка, Натальля Манькоўская, Тацяна Агеева і Валянцін Стэфановіч.

Стаўрас Ламбрынідзіс з 8 па 11 сакавіка знаходзіцца з працоўным візытам у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG