Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мітрапаліт Павал не выключае візыту Папы Рымскага ў Беларусь. Але са згоды РПЦ


Папа Рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, патрыяршы экзарх усяе Беларусі 9 сакавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 24» заявіў, што не выключае магчымасьці візыту Папы Францішка ў Беларусь.

«Калі гэтае пытаньне будзе ўзгодненае (з Патрыярхам Кірылам), то нельга гэтага выключаць. Зусім нядаўна яшчэ казалі, што ніколі не адбудзецца сустрэчы Папы і Патрыярха. А вось адбылася», — цытуе БЕЛТА мітрапаліта.

Іерарх растлумачыў, што ўзгадненьне з прадстаяцелем РПЦ неабходнае, таму што Беларуская праваслаўная царква ўваходзіць у яе склад.

Мітрапаліт Павал дадаў, што, калі ў Беларусі адбудзецца сустрэча Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, то яна павінна паслужыць згуртаваньню, а не падзелу людзей.

У сваю чаргу Мітрапаліт Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што для візыту Папы неабходна афіцыйнае запрашэньне дзяржавы і згода царквы большасьці, гэта значыць праваслаўнай.

«Я малюся і спадзяюся, што Папа калісьці прыедзе ў Беларусь», — заявіў Тадэвуш Кандрусевіч. Ён лічыць, што ў будучыні могуць адбыцца і іншыя сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла.

Абодва беларускія іерархі — мітрапаліт Павал і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч — сустрэліся ў тэлестудыі і разам выступілі ў эфіры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG