Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 сакавіка: дзень народзінаў Міхася Ткачова


Міхась Ткачоў
Міхась Ткачоў

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У гісторыі

1931 — карнікі НКВД у Менску вынесьлі прысуд беларускаму паэту Ўладзімеру Жылку — пяць гадоў высылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласьці ў Расеі. Моцна хворы паэт быў адпраўлены за палярнае кола, дзе неўзабаве памёр.

1939 — у Менску, прэм’ерай першай савецкай беларускай опэры «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага, адчыніўся будынак Дзяpжаўнага тэатра опэpы і балету Белаpyсi.

1972 — адбыўся выбух на Менскім радыёзаводзе. Загінулі паводле розных зьвестак ад 100 да 140 чалавек, больш за 100 пацярпелі.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Бэльгіяй.

У памяці

1861 — памёр Тарас Шаўчэнка, украінскі паэт, мастак і культурны дзяяч.

1926 — нарадзіўся Васіль Супрун, ініцыятар заснаваньня і кіраўнік беларускага антысавецкага падпольля на тэрыторыі Заходняй Беларусі, паэт, краязнавец, археоляг.

1940 — памёр Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.

1942 — нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч.

1985 — памёр Канстанцін Чарненка, кіраўнік СССР, Генэральны сакратар ЦК КПСС.

2005 — памёр Апанас Пятровіч Цыхун, беларускі пэдагог, краязнаўца, літаратар.

2011 — памёр Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

2011 — памерла Сьвятлана Навумава, навукоўца, спэцыялістка ў галіне паліталёгіі і паліттэхналёгіяў.

Цытата:

«Нягледзячы на ніякія адкаты, працягваю верыць у наш народ. Што б зь ім не вытваралі, ён застанецца самім сабой: добрым, працавітым, незлабівым і вельмі адважным, рашучым у крытычныя моманты гісторыі, калі на карту ставіцца лёс яго жыцьця...». Міхась Ткачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG