Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка ўкараніла функцыю вяртаньня электронных білетаў праз інтэрнэт


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

З 9 сакавіка пасажыры могуць вярнуць набыты раней праз інтэрнэт білет на цягнік без звароту ў касу. Грошы паступяць на банкаўскую картку, зь якой аплачваўся заказ, растлумачылі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Вяртаньне білета можна аформіць на сайце БЧ ў разьдзеле «Асабісты кабінэт». Такая функцыя даступная тым, хто аплачваў куплю банкаўскай карткай праз сыстэму ASSIST.

Выключэньне — квіткі, аплачаныя праз інтэрнэт-банкінг Беларусбанку, а таксама праз сыстэму «Разьлік» (АРІП). У гэтых выпадках грошы пакуль можна вярнуць толькі праз касы вакзалаў. Функцыю вяртаньня грошай у гэтых выпадках будуць распрацоўваць «па меры гатоўнасьці плацёжных сыстэм».

Упершыню праезд пасажыраў па электронных білетах з электроннай рэгістрацыяй зьявіўся ў Беларусі ў верасьні 2012 году. Цікавасьць да гэтай паслугі расьце з кожным годам. Толькі ў лютым 2016 году праз сайт прададзена 12,2% ад агульнай колькасьці праязных дакумэнтаў.

Пра гэта інфармуе партал TUT.BY

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG