Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: Ангела Мэркель ня мае палітычных канкурэнтаў


Ангелу Мэркель на пасадзе канцлера Нямеччыны хочуць бачыць 50 адсоткаў немцаў.

Гэтак вынікае з найноўшага апытаньня, праведзенага нямецкай сацыялягічнай службай Forsa на замову часопісу Stern і мэдыя-кампаніі RTL.

Гэта, як падкрэсьліваюць нямецкія СМІ, рэкордны ўзровень падтрымкі Ангелы Мэркель ад пачатку гэтага году.

Сігмара Габрыела, шэфа сацыялдэмакратычнай партыі (SPD), які апынуўся на другім месцы ў гэтым апытаньні, канцлерам Нямеччыны хацелі б бачыць 13 адсоткаў рэспандэнтаў.

Канцлера Нямеччыны выбіраюць дэпутаты ніжэйшай палаты фэдэральнага парлямэнту (Bundestag) на сваёй першай сэсіі пасьля парлямэнцкіх выбараў. Наступныя парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне павінны адбыцца паміж 27 жніўня і 22 кастрычніка 2017.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG