Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журы прэміі Цёткі — за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў — назвала поўны сьпіс удзельнікаў сёлетняй намінацыі.

У ім 36 выданьняў, якія выйшлі ў выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Народная асьвета», «Беларусь», выдавецкі дом «Звязда», «Харвест», «Галіяфы», «Кнігазбор» і інш.

Поўны пералік намінантаў можна пабачыць на сайце прэміі http://ciotka.by/.

У літаратурнае журы прэміі ўвайшлі Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла.

Сёлета прэмія будзе ўручацца першы раз. У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 даляраў.

Заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар, фонд «Вяртаньне», Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG