Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўдзельнікаў пікету ў падтрымку Саўчанкі склалі 12 пратаколаў. Але акцыя працягваецца


Людзі працягваюць падыходзіць да расейскай амбасады ў Менску.

Як распавёў Свабодзе актывіст Леанід Кулакоў, міліцыянты склалі на ўдзельнікаў пікету 12 пратаколаў і зьехалі. Але акцыя працягваецца, людзі ўсё падыходзяць да расейскай амбасады.

Пратаколы на ўдзельнікаў акцыі склалі паводле артыкула 23.34 аб несанкцыянаваным пікеце.

Алеь Макаеў
Алеь Макаеў

«Я адмовіўся паведаміць сваё прозьвішча, таксама не паказваў і свайго пашпарта. Прыкладна гэтак жа было і зь іншымі ўдзельнікамі пікету. Тым ня менш склалі прыкладна 12 пратаколаў, бо некаторыя людзі адыходзілі. Побач аўтобусы з супрацоўнікамі спэцслужбаў. Але мы працягваем стаяць. З амбасады Расеі да нас ніхто не выходзіў, але амбасадара Сурыкава мы бачылі — ён быў у будынку ад раніцы, а ўдзень выйшаў і зьехаў. Да нас ён не падыходзіў, але бачыў дакладна», — распавёў Свабодзе адзін зь пікетчыкаў Алесь Макаеў.

Як паведаміў Макаеў, удзельнікі пікету мяркуюць заставацца каля амбасады Расеі сама меней да 18.00.

Да пікету тым часам далучыліся новыя ўдзельнікі. Людзі прынесьлі пікетчыкам каву і гарбату.

Сёньня аб 11-й актывісты сабраліся каля амбасады Расеі ў Менску на новую акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую судзяць у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG