Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа працягнула санкцыі супраць 146 расейцаў і 37 расейскіх кампаніяў


Фармальна рашэньне яшчэ мае ўзгадніць Рада Эўразьвязу. Санкцыі працягваюцца да 15 верасьня.

Прадстаўнікі краінаў-сябраў Эўразьвязу ў сераду ўхвалілі працяг да 15 верасьня санкцыяў, зьвязаных з парушэньнем тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, супраць 146 фізычных і 37 юрыдычных асобаў з Расеі і Ўкраіны. Пра гэта незалежна адно ад аднаго паведамляюць са спасылкамі на ўласныя крыніцы расейскае РИА Новости і ўкраінскае УНІАН.

Рашэньне прыняў камітэт сталых прадстаўнікоў (COREPER), але фармальна рашэньне яшчэ мае зацьвердзіць Рада Эўразьвязу.

У сьпіс тых, супраць каго будуць падоўжаныя санкцыі, уваходзяць такія асобы, як Дзьмітры Рагозін, Дзьмітры Кісялёў, Сяргей Глазьеў ды іншыя.

XS
SM
MD
LG