Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Эўразьвязу: у нас ёсьць сваё разуменьне правоў чалавека


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і прадстаўнік Эўразьвязу па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і прадстаўнік Эўразьвязу па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс

Аляксандар Лукашэнка выказаў задавальненьне тым, што Менск і Брусэль адышлі ад лабавога супрацьстаяньня.

Сёньня на сустрэчы са спэцыяльным прадстаўніком Эўразьвязу па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам Лукашэнка адзначыў, што ён «рады таму, што ўсё ж такі мы прайшлі свой шлях, Эўрапейскі Зьвяз прайшоў свой шлях, і мы адышлі ад гэтага лабавога супрацьстаяньня».

Ён канстатаваў, што ў свой час ЭЗ і Беларусь «выбудавалі незразумелую сьцяну паміж сабой і спрабавалі праз гэты плот нават не размаўляць, а абменьвацца фразамі». Лукашэнка спадзяецца, што гэты пэрыяд адышоў у нябыт, перадае БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што не крытыкуе Эўропу за тое, як яна разумее правы чалавека. «Эўрапейскі Зьвяз — гэта „дарослая“ арганізацыя, там разумныя людзі, яны ўмеюць фармуляваць тое, чаго яны хочуць», — сказаў ён.

«Але ў нас ёсьць сваё разуменьне гуманітарных праблем, у тым ліку і праблем правоў чалавека», — зьвярнуў увагу Лукашэнка і падкрэсьліў, што пазыцыя Беларусі залежыць ня толькі ад яго асабістага разуменьня ці разуменьня з боку беларускіх уладаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG